Глядзець на мінулае неабыякавымі вачыма

- 20:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

15 лютага навучэнцы кадэцкіх класаў сярэдняй школы № 7 Навагрудка прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу і канцэрце, прысвечаным 32-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Менавіта ў гэты дзень у 1989 годзе скончылася “неабвешчаная” вайна, якая ўнесла жыцці 771 беларуса, сярод якіх шэсць нашых навагрудчан: Іван Пісарук, Іван Радзько, Мікалай Шуляк, Віктар Пацалуёнак, Міхаіл Масціцкі і Алег Бабко. І няхай падзеі афганскай вайны ацэньваюцца па-рознаму, але подзвіг простых салдат, якія выконвалі загад, будучы ўпэўненымі, што яны абараняюць свабоду і права афганскага народа на лепшае жыццё, нельга скідаць з рахункаў гісторыі.

Пасля мітынгу, канцэрта і сустрэчы з воінамі-афганцамі кадэты ў чарговы раз усвядомілі, што неабходна разумець многія самыя галоўныя думкі пра жыццё: трэба заўсёды быць і заставацца людзьмі, здольнымі зазірнуць у падзеі больш чым трыццацігадовай даўнасці неабыякавымі вачыма, убачыць і адчуць сэрцам боль, смутак, радасць нашых землякоў, зрабіць сваё сэрца “зоркім”. Такія сустрэчы неабходныя маладому пакаленню.

Сяргей БУКШТУНОВІЧ,
выхавальнік кадэцкага класа
сярэдняй школы № 7 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий