Ушанавалі памяць

- 18:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З 15 па 25 лютага ў Навадворскай сярэдняй школе Свіслацкага раёна праходзіць дэкада “Афганістан у лёсах нашых землякоў”.

Па добрай традыцыі юнакі і дзяўчаты прыводзяць у парадак месцы пахаванняў воінаў-інтэрнацыяналістаў нашага аграгарадка. Старшакласнікі з пачуццём адказнасці і павагі расчысцілі ад снегу месцы пахаванняў аднавяскоўцаў, якія ваявалі ў Афганістане.

У першы дзень дэкады ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Рабяты з цікавасцю і хваляваннем слухалі гістарычныя факты пра Афганістан, пра шлях воінаў-інтэрнацыяналістаў, чыталі вершы, складзеныя салдатамі.

15 лютага вучні 10–11-х класаў прынялі ўдзел у мітынгу “Афганская вайна – жывая памяць”, на якім прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, а таксама ветэраны вайны ў Афганістане Віктар Жук і Анатолій Кукла. Прысутныя запалілі лампадкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць Віктара Пажарыцкага, Віктара Хаванскага, Уладзіміра Баравіка.

Таццяна САЎКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Навадворскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий