Педагогі Мілявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Мастоўскага раёна пасля працоўнага тыдня выйшлі на лыжню на школьным стадыёне.
Назіраеш за надвор’ем, якім парадавала нас зіма ў гэтым годзе: пушысты снег, вялікія сумёты, казачныя дрэвы – усё гэта проста вымушае чалавека больш часу праводзіць на свежым паветры.
Асабліва актуальна гэта ў канцы рабочага тыдня, калі кожнаму з нас патрэбны адпачынак. Таму ў пошуках добрага настрою і пазітыўных эмоцый педагогі Мілявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы пераапрануліся ў спартыўную форму і выйшлі на лыжню, што пракладзена на школьным стадыёне. Пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Я.В.Яўсейчыка кожны з нас на некаторы час вярнуўся на шмат год назад, успомніў сваё дзяцінства, свае школьныя гады, урокі лыжнай падрыхтоўкі (якія, трэба адзначыць, прайшлі недарэмна).
Гучалі жарты і смех, а вясёлыя твары калег і задаволеныя ўсмешкі сведчылі пра тое, што мерапрыемства ўдалося!
Людміла КІСЛАЯ,
дырэктар Мілявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Мастоўскага раёна