З марай пра космас

- 8:19ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

13 лютага 2021 года ў сярэдняй школе № 2 Скідзеля прайшла XII навукова-даследчая канферэнцыя “Светач”. Былі прадстаўлены даследчыя работы розных кірункаў: краязнаўства, філалогія, дакладныя навукі.

У 2021 годзе шмат юбілейных дат звязана з асваеннем космасу: 65 год назад міжпланетная станцыя ўпершыню здзейсніла мяккую пасадкуна Месяц, 12 красавіка 1961 года ў космас паляцеў Ю.Гагарын.

У атрадзе касманаўтаў ёсць і беларусы. Адзін з іх, П.І.Клімук, у 1978 годзе наведаў Скідзель, выступіў перад гараджанамі і адкрыў краязнаўчы музей.

Тэматыка работ, якія былі прадстаўлены падчас канферэнцыі, даволі разнастайная: ад радаслоўнай Пушкіна да нестандартных спосабаў рашэння няроўнасцей па матэматыцы. Найбольшую цікавасць выклікала даследчая праца “Вобраз Арфея ў творах У.Сыракомлі і Ф.Багушэвіча”. З легендарным Арфеем і яго лірай звязаны сузор’і Лебедзя і Ліры. Далёкія зоркі вабяць нас сваімі таямніцамі. І хто ведае, можа, праз гады хтосьці з юных даследчыкаў будзе ўдзельнічаць у асваенні космасу.

 

Алена ВАЎЧОК,
кіраўнік навуковага аб’яднання “Светач”
сярэдняй школы № 2 Скідзеля
Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий