Літаратурная вандроўка

- 15:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы ясляў-сада № 14 Смаргоні напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы адправіліся ў літаратурную вандроўку “Чароўны свет кнігі”.

Каб дзеці зацікавіліся кнігамі, пачалі ставіцца да іх з павагай і беражлівасцю, работу па прывіццю любові да кніг патрэбна пачынаць з маленства. Таму ў кожнай групе нашага сада ёсць бібліятэка альбо кніжны куток. 

Напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы выхавальнікі дашкольнай установы аформілі тэматычныя кніжныя выставы “Творы беларускіх пісьменнікаў дзецям”, “Беларускія народныя казкі”. Выхаванцы разам з педагогамі разглядалі кнігі, чыталі творы, якія абуджаюць цікавасць да ўсяго новага, бударажаць уяўленне, развіваюць назіральнасць і кемлівасць, прывіваюць любоў да беларускага слова.

Дзеці падарожнічалі разам з казачнымі героямі, уяўлялі сябе моцнымі абаронцамі, добрымі, спагадлівымі героямі. Так дашкаляты зрабілі яшчэ адзін крок у цудоўны свет беларускай мовы, чалавечых пачуццяў, наблізіліся да агульначалавечых каштоўнасцей. Спасцігаючы багацце мовы, авалодвалі яе вобразнасцю, мілагучнасцю, прыгажосцю.

Таццяна КАЗАК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 14 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий