Напярэдадні юбілею вядомай дзіцячай пісьменніцы Агніі Барто вучні 3 “А” класа гомельскай сярэдняй школы № 4 імя В.Маркелова правялі пазакласнае мерапрыемства “Свет, у якім жывуць дзеці”, прысвечанае 115-годдзю з дня нараджэння паэтэсы.
Навучэнцы замацавалі свае веды ў вобласці творчай спадчыны Агніі Барто, выявілі здольнасць разумець і аналізаваць прачытаны матэрыял. Падчас мерапрыемства дзеці адгадвалі назвы вершаў па некалькіх радках, разгадвалі крыжаванку, чыталі вершы, з задавальненнем выконвалі песню “Аматар-рыбалоў”, а таксама інсцэнавалі верш “Дзяўчынка-равушка”.
Па выніку ўсе разам выканалі творчае заданне. Навучэнцы вырабілі лэпбук. З яго дапамогай можна ўспомніць і замацаваць веды пра творчасць дзіцячай пісьменніцы, на кнігах якой вырасла многа пакаленняў.
Агнія Барто выдатна разумела дзяцей, ведала ўсё пра іх маленькія хітрасці і ўмела весела пра гэта распавесці. Радкі яе вершаў, якія жывуць у памяці, збліжаюць дарослых і дзяцей, дапамагаюць зрабіць стасункі прыемнымі і карыснымі.
Алена ЖЭБІНА,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 4 імя В.Маркелава Гомеля