“Я беларус, мая мова – беларуская”

- 12:15БРЕСТЧИНА, Регионы

 

Гэтыя словы В.Быкава паслужылі дэвізам, пад якім у Чудзінскай сярэдняй школе прайшоў тыдзень роднай мовы.

У першы дзень у фае школы вучняў і настаўнікаў сустракалі старшакласнікі, якія віталі ўсіх па-беларуску, прапануючы “залацінкі мовы” – выказванні вядомых беларусаў пра родную мову –і закладкі-сувеніры. Многія з задавальненнем адклікаліся на прапанову паразмаўляць па-беларуску. Усе жадаючыя маглі ў гэты дзень ацаніць не толькі ўласныўзровень валодання роднай мовай, але і чужы.

Вучні 5–7-х класаў удзельнічаліў гульні “Моўная скарбонка”, дзе паказвалі свае веды па беларускай мове ілітаратуры.  

У другі дзень адзінаццацікласнікі знаёмілі ўсіх з цікавымі фактамі пра беларускую мову. На кожным перапынку гучалі народныяі сучасныя песні на беларускай мове.

Наступны дзень пачаўся з маштабнай акцыі пажаданняў “Далучы сваю далонь”, якую прадоўжыў лінгвістычны квест “Урокі роднай мовы” для старшакласнікаў.

Завяршыўся тыдзень інтэлектуальнай гульнёй сярод вучняў 8–9-х класаў “Я люблю сваю родную мову”.

Парадавала, што веды многіх дзяцей у галіне беларускай мовы і літаратуры выходзілі за межы школьнай праграмы.

 

І.А.ВАЛОДЗЬКА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Чудзінскай сярэдняй школы
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий