23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны, у сярэдняй школе № 1 Смаргоні прайшоў канцэрт-інсцэніраванне ваенна-патрыятычнай песні “Песні ў ваенным шынялі”.
Навучэнцы 5–8-х класаў падрыхтавалі да інсцэніравання музычныя творы ваеннай тэматыкі. Яны падбіралі касцюмы, размяркоўвалі ролі, выбудоўвалі сюжэт нумароў. Кожны клас з усёй адказнасцю падышоў да конкурсу.
Песня ваенных гадоў з першых дзён стала ў салдацкі строй і крочыла па пыльных дарогах вайны да пераможнага яе заканчэння. Яна дапамагала народу выстаяць у гэтыя цяжкія гады. У час мерапрыемства гучалі песні “Кацюша”, “У салдата выхадны”, “Быць мужчынам”, “Хмары ў блакітным”, “Калі б дзяўчыны служылі ў войску”, “Зязюля” і інш.
Падобныя мерапрыемствы спрыяюць выхаванню патрыятызму, паважлівага стаўлення да старэйшага пакалення, пачуцця павагі да салдат.
Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні