Сярод пераможцаў – “Сямёнаўцы”

- 13:27МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Фінал інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз” адбыўся ў сталіцы нашай рэспублікі.

– Удзел у інтэлектуальным спаборніцтве прымалі 14 самых эрудыяваных каманд БРПА. Усяго фінал квізу аб’яднаў звыш васьмідзесяці хлопчыкаў і дзяўчынак з розных рэгіёнаў краіны. Усе яны пераможцы і прызёры абласных этапаў гульні. Дарэчы, у трэцім сезоне ўпершыню ў квізе прынялі ўдзел не толькі піянеры, але і самыя маленькія актывісты – акцябраты, – распавяла старшыня Магілёўскага абласнога Савета ГА “БРПА” Алена Малдаванава.

Паводле яе слоў, Магілёўшчыну ў фінале прадстаўлялі дзве каманды. У намінацыі “акцябраты” – дружына “Сямёнаўцы” з сярэдняй школы № 17 Бабруйска, а ў намінацыі “піянеры” – каманда “Праметэй” з сярэдняй школы №  8 Крычава.

Удзельнікі квізу адказвалі на пытанні шасці тураў гульні, кожны з якіх уключаў тэматыку патрыятызму і грамадзянскасці, медыяпісьменнасці, прававога выхавання. Для рабят былі прадугледжаны сюрпрызы, розыгрышы прызоў, музычныя падарункі ад артыстаў беларускай эстрады.

Па выніках усіх тураў юныя магілёўскія эрудыты аказаліся ў ліку лідараў піянерскага квізу. Пераможны Кубак і званне чэмпіёна краіны ў намінацыі “акцябраты” заваявалі прадстаўнікі каманды “Сямёнаўцы”.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота прадастаўлена
Магілёўскім абласным Саветам ГА «БРПА»

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий