Валанцёрскі атрад “Сваякі” сярэдняй школы № 5 Смаргоні арганізаваў для пачаткоўцаў свята-гульню “Гуканне вясны”.
Ёсць у нашага народа з даўняга часу адно паданне, якое пераходзіць ад дзядоў да ўнукаў, як брала Вясна ў Сонца ключы, адчыняла сырую зямельку, пускала на свет траву-мураву, адзявала ў лісце бярозы.
У гульні, арганізаванай валанцёрамі, усё адбывалася па сапраўднаму сцэнарыю традыцыйнага беларускага народнага абрада: і карагод вадзілі, і мядзведзя будзілі, з Вясной-Красной у коле вялікім скакалі!
Для дзяцей быў распрацаваны цікавы інтэрактыў, які адпавядаў іх узросту, ступені іх адукаванасці: лёгкае ўспрыманне заданняў на беларускай мове, простыя, але, як аказалася, вельмі вясёлыя танцавальныя рухі і момант казкі, што, безумоўна, заварожвае і захапляе любога маленькага ўдзельніка свята!
А.А.АРЛОЎСКАЯ
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 5 Смаргоні