Зіму праважаем – вясну заклікаем

- 20:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Масленіца – гэта вясёлыя провады зімы, радасная сустрэча блізкага вясновага цяпла, абнаўлення прыроды. Нашы продкі верылі, што Зіму злую патрэбна праганяць, а Вясну-прыгажуню заклікаць, прыманьваць, “умасліваць” пачастункамі – блінамі. Навучэнцы Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы Смаргонскага раёна з радасцю падтрымалі традыцыі продкаў і прынялі ўдзел у свяце провадаў зімы.

Падчас вясёлага гуляння яны пазнаёміліся з асаблівасцямі масленічнага тыдня, з асноўнымі пачастункамі і, вядома ж, змаглі праявіць сябе ў вясёлых конкурсах. Асабліва даспадобы дзецям прыйшліся гульні “Пакаці блін”, “Пеўні”, “Узяцце снежнага гарадка”.

Без увагі не засталася і “прыгажуня” Баба-Яга, якая з’явілася ў ролі Вяснянкі. Дзеці з радасцю прынялі яе і запрасілі пагуляць.

У канцы мерапрыемства ўсіх чакалі салодкія масленічныя пачастункі.

Наталля СОСНА,
настаўнік пачатковых класаў
Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий