3 сакавіка ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Смаргоні напярэдадні Міжнароднага жаночага дня прайшла спартыўная забава “Маленькія Міс спорту” сярод дзяўчынак другой малодшай групы.
Няма такога дзіцяці, якое б не любіла свята, асабліва спартыўныя забавы. Вось таму мы вырашылі правесці сваё мерапрыемства з дзяўчынкамі.
Пад вясёлую музыку і апладысменты балельшчыкаў нашы маленькія міс увайшлі ў святочна аформленую залу. Тут іх ужо чакалі хлопчыкі, каб павіншаваць вершамі.
Пасля невялікай размінкі нашы дзяўчынкі падзяліліся на каманды “Зорачкі” і “Кветачкі”, і пачаліся вясёлыя спаборніцтвы. Маленькія пыгажуні стараліся з усіх сіл выконваць заданні эстафет “Прыгажуня”, “Аўталедзі”, “Спартсменка”, “Садоўніца”, каб прыйсці да фінішу першымі. Хваляванне, няўпэўненасць, якія прысутнічалі ў камандах у пачатку спаборніцтваў, кудысьці зніклі дзякуючы падтрымцы балельшчыкаў. Дзяўчынкі паказалі свой спрыт, хуткасць, кемлівасць і арганізаванасць. А яшчэ нашы маленькія міс і іх балельшчыкі пагулялі ў гульню “Карусель”.
Спартыўнае мерапрыемства прайшло весела, цікава і ярка, са спартыўным запалам, шумам. Такія забавы дапамагаюць прыцягнуць дзяцей да спорту і актыўнага ладу жыцця.
На заканчэнне ўсе маленькія міс атрымалі салодкі пачастунак, а таксама кветкі ад хлопчыкаў, якія тыя зрабілі сваімі рукамі.
Ніна ЗДАНОВІЧ,
кіраўнік фізічнага выхавання
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Смаргоні