3 сакавіка – Сусветны дзень пісьменніка. З гэтай нагоды ў сярэдняй школе № 41 Магілёва прайшоў шэраг мерапрыемстваў пад назвай “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца…”.
У школьнай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “Юбіляры–2021”, на якой былі размешчаны кнігі-юбіляры і творы пісьменнікаў-юбіляраў.
Вучні сярэдніх класаў падрыхтавалі малюнкі па творах беларускай літаратуры, а вучні старшых класаў – газеты і прэзентацыі, прысвечаныя творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў гэтага года. Усе жадаючыя змаглі праверыць свае веды пра жыццё і дзейнасць беларускіх мастакоў слова, юбілеі якіх мы святкуем у гэтым годзе. На перапынках вучні прымалі актыўны ўдзел у літаратурнай віктарыне “Сцяжынкамі пісьменнікаў-юбіляраў”.
А закончыўся гэты святочны дзень флэшмобам “Мой любімы беларускі пісьменнік”.
Ларыса АЎЧЫННІКАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 41 Магілёва