А сакавік – гэта песня, а сакавік – гэта казка!

- 16:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучні 4-га класа Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна ў шосты школьны дзень 6 сакавіка правялі для сваіх мам святочнае віншавальнае шоу А сакавік – гэта песня, а сакавік – гэта казка!.

Дзеці з пачуццём глыбокай любові і павагі чыталі вершы, танцавалі, ігралі эцюды на музычных інструментах, а затым прынялі ўдзел у конкурснай праграме разам з мамамі.

Для дзвюх каманд былі падрыхтаваны цікавыя конкурсы. З дапамогай мам у конкурсе “Гаспадынька” дзяўчынкі папрактыкаваліся ў фігурнай нарэзцы садавіны, у конкурсе “Дызайнер” спраектавалі макіяж для дзяўчыны-бландзінкі і дзяўчыны-брунеткі. Самым жа цікавым для юных модніц быў конкурс “Мадэльер”, у якім з пэўнага набору адзення і аксесуараў трэба было падрыхтаваць “мадэль“ для выхаду на подыум.

Мамы вучняў дзяліліся сваім вопытам. Напрыклад, шматдзетная мама Іна Гесць выканала для ўсіх песню “Мама” і расказала пра сваё хобі – вырабы з прыроднага і непрыдатнага матэрыялу.

Скончылася сустрэча салодкім чаяваннем.

Тамара КУДЖМА,
настаўнік пачатковых класаў
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий