Навошта лісічкі ўзялі запалкі?

- 9:18ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках Міжнароднага дня запалкі і з мэтай замацавання ў дзяцей ведаў правілаў пажарнай бяспекі, папярэджання пажараў, прычынай якіх з’яўляецца дзіцячае свавольства з агнём, у старшай групе ясляў-сада № 12 Навагрудка праведзена інсцэніраванае прадстаўленне па правілах пажарнай бяспекі “Навошта лісічкі ўзялі запалкі?”

У гульні дзеці замацавалі веды пра прафесію пажарных, пра тое, што пажар – вялікая бяда і яго можна пазбегнуць, толькі выконваючы правілы пажарнай бяспекі. Выхаванцы з велізарным задавальненнем выконвалі ролі пажарных і вучыліся правілам бяспечных паводзін у побыце. Асаблівую ўвагу звярнулі на недапушчальнасць пакідання запалкавых пачкаў у месцах, даступных для дзяцей. У гульні дзеці вучыліся ацэньваць свае дзеянні і дзеянні таварышаў.

Дзеці даведаліся, што трэба рабіць, калі ўзнік пажар у кватэры, ці можна гуляць з запалкамі, чым можна тушыць пажар, нумар пажарнай службы, ці можна без дарослых карыстацца свечкамі.

Галоўная мэта работы па пажарнай бяспецы – засцерагчы дзяцей ад пажараў і навучыць іх правілам бяспекі.

Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий