Самыя шчырыя віншаванні

- 9:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

8 Сакавіка – цёплае і сардэчнае свята. У Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці самыя маленькія дзеткі не засталіся ў баку і падрыхтавалі падарункі сваім любімым матулям.

Спытайце ў любога дзіцяці, хто самы любімы на свеце, і вы абавязкова пачуеце: “ Мая матуля! “ Гэта, можа быць, адзін з самых правільных законаў жыцця: для сваіх дзяцей матуля нязменна з’яўляецца ідэалам – дабрыні, розуму, прыгажосці. Яна дорыць дзіцяці сваю любоў, ласку, клопат, цярпенне. Матуля – самы галоўны чалавек у жыцці кожнага чалавека.

Дзеці з задавальненнем рабілі прыгожую кветку, вядома ж з дапамогай выхавальніка. Прыціскалі пальчыкамі палосачкі паперы, пры гэтым развівалі дробную маторыку пальцаў рук і шчасліва ўсміхаліся. Выхаванцам было вельмі цікава, працавалі старанна, а калі ўбачылі вынік сваёй працы, то атрымалі станоўчыя эмоцыі і засталіся задаволенымі.

Матулі прымалі кветачкі і віншаванні ад сваіх дзетак, не хаваючы радасці.

Ганна ШМЫК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий