Падарунак для мамы

- 8:59ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На вуліцы яшчэ ляжыць снег, а на календары ўжо вясна. І гэтую выдатную пару года адкрывае жаночае свята 8 Сакавіка, якое чакаюць дзеці, каб павіншаваць сваіх любімых мам і бабуль. У яслях-садзе № 3 Мастоў падрыхтоўка да яго пачалася загаддзя.

Напярэдадні свята ў фае была аформлена фотазона для стварэння святочнага настрою і магчымасці зрабіць яркія незабыўныя фотаздымкі. З выхаванцамі праводзіліся гутаркі “Што мы ведаем пра свята?”, “Як я маме дапамагаю”, “Кім працуюць нашы мамы”, “Раскажы пра маму”, “Што ўмее мая бабуля”. Былі арганізаваны прагляды тэматычных прэзентацый і відэафільмаў, чытанне мастацкіх твораў. А яшчэ дзеці завучвалі вершы пра мам і бабуль, разам з музычным кіраўніком рыхтавалі песні, танцы, інсцэніроўкі. У групах аформлены тэматычныя выставы дзіцячых работ “Мама – сонейка маё”, “Мама – мая кветачка”, “Мая мама самая прыгожая”.

На працягу тыдня ва ўстанове працавала творчая майстэрня “Падарунак для мамы”, дзе нашы выхаванцы рыхтавалі для сваіх любімых мам віншавальныя паштоўкі. Кожная група падышла да гэтага творча, таму падарункі атрымаліся проста чароўнымі. Выніковымі мерапрыемствамі ў нашай установе стануць святочныя ранішнікі, прысвечаныя гэтаму выдатнаму святу, з пажаданнямі міру, дабра, прыгажосці ўсім жанчынам.

Ала ГАЛАВАЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 3 Мастоў

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий