Экскурсія ў Навагрудскі сельскагаспадарчы ліцэй

- 14:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучні 9-га класа Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна наведалі Навагрудскі сельскагаспадарчы ліцэй.

Пытанне пра правядзенне экскурсіі паўстала не спантанна. У Навагрудскім раёне паміж школамі і ўстановамі сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі існуюць графікі наведвання. Так школьнікі знаёмяцца з прафесіямі і ўстановамі, дзе іх можна атрымаць. Прафесійнае самавызначэнне вучняў – гэта важны момант выхаваўчай работы. Калі надаваць патрэбную ўвагу прафарыентацыі, то ў выпускным класе амаль кожны навучэнец ужо вызначыцца з выбарам сваёй будучай прафесіі.

Майстры вытворчага навучання сельскагаспадарчага ліцэя расказалі пра тое, якія спецыяльнасці можна атрымаць ва ўстанове, правялі дзяцей па аўдыторыях і вытворчых майстэрнях. Для школьнікаў былі праведзены майстар-класы ”Сервіроўка стала” і “Карвінг”, а таксама яны маглі самі паспрабаваць спячы блін. Больш за ўсё падчас наведвання адукацыйнай установы вучняў уразіў той момант, калі можна было сесці за руль трактара ці машыны і самастойна праехацца, адчуць працоўную атмасферу.

У завяршэнні экскурсіі вучні адказалі на пытанні анкеты пра сваю далейшую прафесійную будучыню.

Марына НАГУЛЕВІЧ,
выкладчык факультатыва “Прафесія маёй мары”
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий