Масленіцу адзначылі выхаванцы ясляў-сада  

- 20:10ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

Адно з самых старажытных славянскіх свят не мае вызначанай даты ў календары: яго пачынаюць святкаваць за восем тыдняў да Вялікадня. Цэлы тыдзень у яслях-садзе № 19 Мазыра быў прысвечаны Масленіцы.

З панядзелка нашы выхавальнікі распавядалі дзецям, што ў гэты дзень усе частуюць адно аднаго блінамі. Увогуле, кожны дзень святочнага тыдня быў асаблівым – дзеці малявалі, удзельнічалі ў вясёлых гульнях, карагодах, чыталі вершы і радаваліся жыццю.

А ў пятніцу мы правялі для дзяцей агульнае забаўляльнае мерапрыемства пад назвай “Бывай, матухна Зіма, дабры дзень Масленіца!” Каго толькі на гэтым свяце не было! Зіма пагуляла з дзецьмі ў снежкі. Не абыйшлося без Бабы-Ягі, якая прызначыла сябе доўгачаканай Вясной на 2021 год.

     

Але нашых выхаванцаў не правядзеш. Таму з’яўленне сапраўднай Вясны не дало Бабе-Язе ажыццявіць задуманае. Прыгажуня-Вясна прынесла вясновыя загадкі, жарты, гульні, конкурсы. Разам з Вясной прыйшла і галоўная госця свята – Масленіца. Так нашы дзеці пазнаёміліся са звычаямі і традыцыямі свята.

 

Ірына ФІРАНЧУК,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 19 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий