Спартыўная зала запрашае

- 8:54ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Мы ўсе ведаем, што заняткі спортам – гэта вельмі важна. Спорт працягвае жыццё, паляпшае здароўе, павышае настрой. Самае складанае ў занятках спортам – знайсці для іх час. Але для навучэнцаў Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы такая праблема не стаіць.

“Спартыўная зала запрашае” – не проста шыльда, а рэальнае жыццё з цікавымі мерапрыемствамі. Нават па вечарах у спартыўную залу спяшаюцца вучні, бацькі, педагогі. І паколькі ў сельскай мясцовасці не так многа месцаў, дзе можна сустрэцца і з карысцю правесці вольны час, спартыўная зала прыцягнула нямала аматараў актыўнага адпачынку. Больш за ўсё яны любяць гуляць у валейбол. Падчас гульні развіваюцца не толькі фізічныя якасці, але і пэўныя сацыяльныя навыкі. Дарослыя дапамагаюць падлеткам працаваць у камандзе, канкурыраваць, пазнаваць сябе, вучаць быць адказнымі і паважаць іншых. А паколькі гульня ў валейбол прадугледжвае яшчэ і спаборніцтвы, а значыць, перамогі і паражэнні, то дзеці вучацца пазітыўна прымаць гэтыя два варыянты.

Сумесныя спартыўныя захапленні аб’ядноўваюць бацькоў і дзяцей, умацоўваюць атмасферу ўзаемнай увагі і паразумення, чаго вельмі часта не хапае ў імклівай плыні сучаснага жыцця.

Святлана МАЗАВЕЦКАЯ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий