- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі

 

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Нягневіцкай сярэдняй школе Навагрудскага раёна адзначалі шэрагам мерапрыемстваў.

У рамках усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” вучні 8-га класа ўдзельнічалі ў школьнай акцыі, якую правяла бібліятэкар Т.Г.Краўчанка. Школьнікі паказалі добры ўзровень ведаў асноўнага дакумента краіны, а таксама атрымалі кнігі-падарункі.

Вучні 9-га класа адправіліся ў Навагрудак, дзе ў рамках усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручылі білеты членаў БРСМ.

Ва ўстанове ва ўсіх класных калектывах праведзены тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон”, “Мы – грамадзяне Беларусі!”, “Дзень Канстытуцыі ў Рэспубліцы Беларусь”.

Сацыяльны педагог А.М.Краскоўская арганізавала кіналекторый у фае школы (паказ ролікаў з іх наступным аналізам), акцыю “З любоўю да Беларусі” з уручэннем сувеніраў, зробленых сваімі рукамі, настаўнікам і вучням школы.

Настаўнік гісторыі А.Г.Грыгор’ева правяла сярод навучэнцаў 5-га класа віктарыну “Я люблю Беларусь” на веданне артыкулаў Канстытуцыі, гісторыі станаўлення інстытута прэзідэнцтва ў краіне.

У школьнай бібліятэцы з 11 па 15 сакавіка праводзілася тэматычная кніжная выстава да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “Кніга сумлення чалавека”, якую арганізавана наведалі ўсе вучні школы. Бібліятэкар прапанавала дзецям пазнаёміцца з цытатамі з Канстытуцыі.

Інтэрактыўная гульня “Мая Радзіма – Беларусь” была праведзена класным кіраўніком 4-га класа Т.В.Куджма, круглы стол “Я – юны грамадзянін краіны” і тэматычная інфармацыйная гадзіна “Канстытуцыя РБ – галоўны закон” адбыліся ў 2-м класе.

Педагогі пачатковай школы правялі з вучнямі конкурс малюнкаў “Ілюстрацыі да Канстытуцыі”, а таксама пагаварылі пра правы і абавязкі вучняў.

Педагог-арганізатар А.В.Катлоўская правяла для другакласнікаў квест-гульню “Ганаруся роднай Беларуссю”.

У гэты знамянальны дзень вучні не толькі шмат даведаліся цікавага пра сваю родную Беларусь, яе асноўны закон, але і сталі акцябратамі.

Таццяна НАГОРНАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий