Адзіная інфармацыйная гадзіна “Канстытуцыя маёй краіны”прайшла ў Гарадзечненскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна.
Юныя грамадзяне абмеркавалі свае правы і абавязкі, даведаліся пра тое, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дзейнічае з 1994 года, са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года.
Таксама напярэдадні свята ва ўстанове быў дадзены старт традыцыйнаму конкурсу “Канстытуцыя вачыма дзяцей”. Штогод гэты конкурс праводзіцца з мэтай пашырэння і паглыблення ведаў дзяцей пра Асноўны Закон краіны, выхавання павагі да права, развіцця і творчых здольнасцей навучэнцаў.
Вучні 1–8-х класаў прадставілі работыў тэхніцы аловак, пастэль, вугаль, акварэль, гуаш. Крытэрыямі для ацэнкі работ з’яўляліся творчыя знаходкі аўтара, цікавае сюжэтнае рашэнне, кампазіцыйнае і каляровае рашэнне, мастацкі ўзровень, а таксама адпаведнасць заяўленай намінацыі.
Вікторыя ЛАЗАР,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна