- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Спаборнічалі ў трасавым мадэлізме

 

Абласныя спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту стартавалі на Магілёўшчыне.

Як паведаміла загадчык спартыўна-тэхнічным аддзелам Абласнога цэнтра творчасці В.І.Патапава, гэтыя спаборніцтвы праводзяцца штогод на базе ўстаноў дадатковай адукацыі. Навучэнцы спаборнічаюць у трасавым мадэлізме, картынгу, суднамадэльным, аўтамадэльным, матацыклетным, ракетамадэльным і авіямадэльным спорце.

Нядаўна ўжо былі выяўлены лепшыя ў трасавым мадэлізме. Гэты тэхнічны від спорту дастаткова складаны. Аўтамадэлям неабходна прайсці максімальную дыстанцыю па спецыяльнай трасе за абмежаваны час. Важна, што юныя спартсмены рыхтуюць мадэлі аўтамабіляў самі ў сваіх аб’яднаннях па інтарэсах.

Спаборніцтвы па трасавым мадэлізме праходзілі ў шасці класах мадэляў. Барацьба за перамогу была напружанай. Па выніках усіх заездаў уладальнікамі першага месца сталі прадстаўнікі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска. Другое і трэцяе месцы занялі каманды Абласнога цэнтра творчасці.

Прызёры спаборніцтваў атрымалі права прадстаўляць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскай спартакіядзе навучэнцаў па тэхнічных відах спорту “ТэхнаСпорт”.

 

Ганна СІНЬКЕВІЧ

 

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий