Мой край завецца Беларуссю

- 19:16ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 37 Мазыра прайшоў тыдзень беларускай мовы. Педагогі арганізавалі шэраг мерапрыемстваў, якія праводзіліся на роднай мове.

Выхаванцы старшай групы наведалі музей беларускай хаткі, а выхаванцы сярэдняй групы сумесна з педагогамі зладзілі выставу кніг на беларускай мове. Для дзяцей малодшага ўзросту былі арганізаваны беларускія гульні.

Шмат пяшчотных слоў пра родную мову гучала падчас мерапрыемстваў “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…” і “Мой родны кут, як ты мне мiлы”.

Дашкольнікі прынялі ўдзел у тэатральных гульнях па матывах народных казак “Як курачка пеўніка ратавала”, “Чароўная дудка” і інш.

Вельмі спадабалася дзецям гульня “Скажы па-беларуску”. Гэта гульня спрыяе засваенню граматычных структур беларускай мовы ў працэсе зносін, развіццю ўмення разумець родную гаворку.

Зразумела, да справы былі далучаны і бацькі. Перш за ўсё з імі была дамова, што ўвесь тыдзень дома яны будуць чытаць сваім дзецям толькі беларускія казкі і вершы. Таксама мы падрыхтавалі для бацькоў інфармацыйныя лісткі, у якіх размешчаны практычныя парады пра тое, якія кнігі на беларускай мове можна пачытаць дзецям у вольны час. А для педагогаў былі арганізаваны выставы дзіцячай літаратуры беларускіх аўтараў.

Беларускі тыдзень прайшоў вельмі плённа і займальна.

Вольга СУДЗІБОР,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада 37 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий