Падарожжа ў загадкавую краіну хіміі

- 20:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З 15 па 20 сакавіка ў Кашалеўскім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна праходзіў тыдзень хіміі. Гэта заўсёды свята, шанец праявіць сябе і заявіць пра сябе. Магчымасць паказаць набытыя на ўроках хіміі веды і бліснуць эрудыцыяй, даведацца нешта новае і цікавае.

У першы дзень вучні пазнаёміліся з мерапрыемствамі, якія будуць праходзіць на гэтым тыдні. Першым выпрабаваннем магчымасцей стала дыстанцыйная віктарына “З гісторыі хімічных адкрыццяў”. У ёй прынялі ўдзел 7–9-я класы. Па выніках віктарыны былі вызначаны пераможцы. Гэта вучні 8-га класа А.Фролачкіна і Л.Дзям’ян.

Малодшыя школьнікі сталі гледачамі і ўдзельнікамі цэлай серыі займальных доследаў “Дзіўны свет пераўтварэнняў”, якія былі падрыхтаваны старшакласнікамі сумесна з настаўнікам хіміі. Цікавыя і яркія доследы не пакінулі рабят абыякавымі: вучні выказалі жаданне вывучаць новую навуку і спасцігаць асновы хіміі.

На наступны дзень вучні 5–6-х класаў пачалі знаёміцца з вялікімі вучонымі-хімікамі на выставе “Хімія ў асобах”. Яны даведаліся, што вучоныя вельмі плённа працавалі дзеля адкрыццяў і навукі, але былі і забаўныя выпадкі. Так, першаадкрывальнікам ёду стаў кот. Ён, прыгнуўшы з пляча вучонага, разліў хімічныя рэчывы, з якімі той працаваў. Па пакоі паплыў сіня-фіялетавы пар, што, паступова асядаючы, пераўтвараўся у цёмна-фіялетавыя крышталі.

Далей у рамках тыдня прайшлі выпрабаванні для старшакласнікаў: інтэлектуальны конкурс па хіміі “Свая гульня”, хімічная гасцёўня “Вясёлыя задачы на ўроку”, конкурс “Хімія ў рэбусах”.

Падчас правядзення тыдня хіміі вучні падоўгу знаходзіліся ў школьнай бібліятэцы і камп’ютарным класе, імкнучыся знайсці дадатковую інфармацыю – жаданне перамагчы ў конкурсе было вялікім.

Па выніках тыдня былі вызначаны пераможцы і актыўныя ўдзельнікі мерапрыемсваў. Вучні зразумелі, што хімія нездарма называецца магічнай і загадкавай навукай.

Іна ПУДЗІНОЎСКАЯ,
настаўнік хіміі
Кашалеўскага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий