Васьмікласнікам – пра залежныя паводзіны

- 13:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

22 сакавіка ў восьмым класе Вензавецкага дзіцячага сада –сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна ў рамках абласной акцыі “Маршрут бяспекі” прайшла класная гадзіна “Дарогі, якія лепш не выбіраць…”. Мэта правядзення акцыі і класнай гадзіны прапаганда здаровага ладу жыцця, прафілактыка залежных паводзін падрастаючага пакалення.

“Хваробу лягчэй папярэдзіць, чым лячыць”, – гэта залатое правіла медыцыны набывае асаблівае значэнне, калі гаворка заходзіць пра маладзёжную наркаманію ці алкагалізм. Менавіта ў падлеткавым узросце ўзнікае жаданне ўсё паспрабаваць і выпрабаваць на сабе, “забаронены плод салодкі”: першая цыгарэта, банка піва, а затым пошук усё новых і новых адчуванняў…

Падчас класнай гадзіны навучэнцам прапаноўваліся падборкі відэасюжэтаў з маладзёжнай перадачы “Небяспечная зона”. Вучні выканалі практыкаванні “Гарачы стул”, “Сітуацыя выбару або як сказаць НЕ!”, “Спецыяліст”.

Падчас выканання практыкавання “Чатыры куты” падлеткі вызначалі сваю пазіцыю ў адносінах да наркотыкаў, цыгарэт, алкаголю, выбраўшы ўмоўна-пазначаны кут са сцвярджэннем “Наркаманы – гэта злачынцы, з якімі трэба змагацца”, “Выкарыстоўваць ці не выкарыстоўваць наркотыкі, алкаголь – гэта справа кожнага”, “Дзяржава нясе поўную адказнасць за распаўсюджванне наркотыкаў”, “Свабодны кут – свой варыянт”.

Васьмікласнікі даведаліся, што, на думку спецыялістаў, адным з лепшых спосабаў і лекаў ад стрэсу, псіхічнай стомы і дэпрэсіі з’яўляецца грунтоўная і павольная размова з самім сабой. Падчас класнай гадзіны навучэнцам было прапанавна напісаць ліст сабе пра свае праблемы і непрыемнасці, цяжкасці і няўдачы.

У завяршэнне класнай гадзіны навучэнцы атрымалі філасофскае завяшчанне маці Тэрэзы пра адносіны да жыцця.

Аксана РОЎБА,
класны кіраўнік 8-га класа
Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий