Пачалася рэалізацыя цікавага сумеснага праекта Навагрудскай раённай бібліятэкі і рэдакцыі праграмы “Навагрудскія навіны” “Чытаем пра Радзiму”. Удзельнікамі першага выпуску сталі вучні 6 “А” i 8 “А” класаў сярэдняй школы № 3 Навагрудка.
– Першы выпуск праекта “Чытаем пра Радзіму” прысвечаны кнігам, якія расказваюць пра нашу Беларусь, знаёмяць маленькіх чытачоў з яе рэгіёнамi і запаветнымі куточкамі, адкрываюць для іх таямніцы і загадкі нашай гісторыі”, – адзначыла С.К.Чубрык, кіраўнік праекта, загадчык аддзела абслугоўвання i iнфармацыi Навагрудскай раённай бібліятэкі.
Асоба якога пісьменніка захапіла тваю ўвагу? Які твор прымусіў цябе адкласці свае справы? Што ты параіш прачытаць пра сваю Радзiму? Менавіта на гэтыя і іншыя пытанні шукалі грунтоўныя адказы ўдзельнікі першага выпуску.
Вучні прэзентавалі кнiгi беларускіх пісьменнікаў: У.Ліпскага “Я тут жыву: займальныя вандроўкі па Беларусі” і “Мая Беларусь”, В.Крукоўскага “Чаму мяне так завуць”. Яны знаходзілі адказы на пытанні ў “Дзіцячым атласе Беларусі”. Прадстаўленыя творы напоўнены любоўю да роднай мовы, слаўнай мінуўшчыны роднага краю. Гэта кнігі для кожнай беларускай сям’i, але адрасаваны яны перш за ўсё дзецям. Неверагодныя факты і яркія ілюстрацыі зацікавяць і тых, хто любіць вандраваць і не стамляецца захапляцца прыгажосцю Радзімы.
Пра кнігі даўно вядомых беларускіх пісьменнікаў вучні змаглі расказаць зусім па-новаму. Атрымалася цудоўная экскурсія ў свет кнігі.
Наталля МIГАЛЬ,
намеснiк дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 3 Навагрудка