Добрая кніга – добраму вучыць

- 19:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Пад такой назвай з 19 па 26 сакавіка ў яслях-садзе № 12 Навагрудка прайшоў тыдзень праваслаўнай кнігі.

У рамках тыдня праведзены разнастайныя мерапрыемствы па духоўна-маральным выхаванні дашкольнікаў: выстава дзіцячай літаратуры, конкурс малюнкаў дзяцей “Мы малюем добрую казку”, прэзентацыя праваслаўных кніг для дзяцей і бацькоў.

Дзеці даведаліся, што на свеце цудаў вельмі шмат, але самае цудоўнае – гэта кніга. Яны з велізарным захапленнем гулялі ў гульню “Я кніжка – ты мая часцінка”, адгадвалі загадкі з чароўнага куфэрка, а лісточкамі з добрымі справамі і добрымі ўчынкамі хлопчыкі і дзяўчынкі ўпрыгожылі “дрэва мудрасці”.

Галоўным мерапрыемствам тыдня стала свята “У краіну добрых кніг”, якое правялі кіраўнікі гуртка “Урокі дабрыні” Н.В.Жулінская і М.У.Стома. Госцем свята быў благачынны цэркваў Навагрудскай акругі настаяцель Свята-Мікольскага сабора пратаіерэй Анатоль Герасімук. Вядома, не абышлося без падарункаў, якія ён прынёс рабятам.

Дзякуючы такім мерапрыемствам, выхаванцы набываюць упэўненасць у сабе, веру ў свае здольнасці, у дзяцей развіваюцца такія станоўчыя якасці, як добразычлівасць, узаемадапамога, дабрыня, сімпатыя і жыццярадаснасць.

 

Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
в
ыхавальнік ясляў-сада 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий