Фінансы: ад простага да складанага

- 19:18МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

У Асінаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Чавускага раёна ўдзяляецца вялікая ўвага фінансавай адукацыі навучэнцаў. Фінансавая дасведчанасць выхоўваецца на працягу ўсяго перыяду навучання на аснове прынцыпу “ад простага да складанага”, у працэсе шматразовага паўтарэння і замацавання, накіраванага на практычнае прымяненне ведаў і навыкаў, а фінансавыя навыкі прывіваюцца гэтак жа, як і правілы этыкету.

Чым раней дзеці даведаюцца пра ролю грошай у прыватным, сямейным і грамадскім жыцці, тым хутчэй сфарміруюцца карысныя фінансавыя звычкі, якія дапамогуць пазбегнуць многіх памылак па меры сталення і набыцця фінансавай самастойнасці, а таксама закласці аснову фінансавай бяспекі і дабрабыту на працягу жыцця.

Як паказала практыка, найбольш цікавымі з’яўляюцца такія формы работы, у якіх інфармацыя падаецца ў простай, даступнай форме, прасочваецца яе сувязь з рэальным жыццём і ўзроставымі інтарэсамі вучняў. Гэта трэнінгі, гульнявыя развіццёвыя шоу, віктарыны, віртуальныя экскурсіі, ролевыя гульні, кейсы для дзяцей і інш.

Адным з найбольш яркіх мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай дасведчанасці стала правядзенне эрудыт-шоу “Грошы любяць разумных людзей“.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю ўзнікнення грошай, змаглі прадэманстраваць свае веды ў конкурсе “Валюты свету”, запоўнілі грашовую крыжаванку. Дзеці сфармулявалі 7 крокаў па планаванні выдаткаў сям’і ў турніры “Капейка рубель беражэ”. Юныя эрудыты даведаліся, што такое дэпазіт, крэдыт, працэнтны даход і працэнтная стаўка. Удзельнікі прымерылі на сябе ролі банкаўскіх работнікаў у конкурсе “Пераўвасабленне”. Замацаваць атрыманыя веды хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі ў віктарыне “Грашовы фальклор і гумар”.

Пераможцы эрудыт-шоу атрымалі залатыя шакаладныя зліткі, а ўсе ўдзельнікі мерапрыемства – масу эмоцый і зарад добрага настрою. Падводзячы вынік, дзеці пагадзіліся з тым, што грошы любяць разумных людзей, а добры ўзровень фінансавай дасведчанасці неабходны кожнаму чалавеку.

Вынікам работы ўстановы адукацыі па фарміраванні фінансавай дасведчанасці стане павышэнне ўзроўню жыцця і ўпэўненасць у будучыні, стабільнасць і росквіт эканомікі і грамадства ў цэлым.

 

Лілія МЕЛЬНІКАВА

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий