Навошта рукі мыць?

- 13:49ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванне навыкаў асабістай гігіены – галоўная задача інфармацыйнай акцыі “Навошта мне рукі мыць?”, якая праходзіла ў Крэўскім яслях-садзе – сярэдняй школе Смаргонскага раёна.

Выхаванне навыкаў асабістай гігіены мае важную ролю ў ахове здароўя, спрыяе правільным паводзінам у грамадскіх месцах і дома.

На працягу двух тыдняў у рознаўзроставай групе № 1 былі праведзены розныя мерапрыемствы, якія накіраваны на выхаванне культуры паводзін. Прайшлі гутаркі “Адкуль бяруцца хваробы” і “Для чаго патрэбна мыць рукі”. Былі арганізаваны дыдактычныя гульні “Дзе жывуць мікробы”, “Урокі Мыйдадзіра”, чытанне твораў К. Чукоўскага “Мыйдадзір”, А. Барто “Дзяўчынка мурзатая”, а таксама дзяжурства з напамінам пра неабходнасць мыцця рук перад ядой, разглядванне малюнкаў з выявамі прадметаў гігіены.

Ва ўмывальным пакоі вісяць плакаты-напаміны “Як правільна мыць рукі”. Нашы дзеткі разумеюць, што неабходна быць чыстымі і акуратнымі. Памятаць, што мыць рукі – карысная звычка, якой трэба прытрымлівацца ў любым узросце.

Педагогі нашай групы лічаць, што галоўная мэта дасягнута і атрыманыя веды будуць паспяхова рэалізаваны ў жыцці дзяцей. Скажам разам: “НЕ брудным далонькам!”

 

Аксана ДВАРАНСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий