“Свет Дабрыні” для вераб’евіцкіх школьнікаў

- 12:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

29 сакавіка гасцінна адчыніў дзверы аздараўленчы лагер “Свет Дабрыні” пры Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна.

У першы дзень вучні гулялі ў дзелавую гульню “Выбары ў лагеры”. Яны выбіралі органы самакіравання, давалі назвы атрадам, прыдумвалі дэвіз і эмблемы. Затым дзеці наведалі спартыўную пляцоўку на тэрыторыі школы і сталі ўдзельнікамі працоўнай акцыі “Эстафета вясны”.

З бадзёрым настроем вучні сталі ўдзельнікамі конкурсу чытальнікаў. Вершы былі на розную тэматыку: вясна, сонца, Радзіма. Пераможцаў не было, бо ўсе ўдзельнікі вельмі добра дыкламавалі творы.

Калі ў малодшых школьнікаў быў дзённы сон, старэйшыя глядзелі і абмяркоўвалі мультыплікацыйны фільм “Добрыя правілы жыцця”.

Напрыканцы дня выхавальнікі падвялі вынікі, і ўсе жыхары “Света Дабрыні” атрымалі бонусы за ўдзел у першым канікулярным дні аздараўленчага лагера. А наперадзе яшчэ цэлы тыдзень вясёлых і займальных мерапрыемстваў розных накірункаў.

 

 Дзіяна ЧАШУЙКА,
намеснік дырэктара лагера
Вераб’евіцкага дзіцячага – сада базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий