Дзень патрыёта для дашкольнікаў

- 19:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Адзін дзень канікулаў у Дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцi Свiслачы быў прысвечаны тэме патрыятычнага выхавання.

Павагу да Радзімы мы выхоўваем з самага малодшага ўзросту. Дзецi старшай беларускамоўнай групы ўжо добра ведаюць імёны людзей, якімі ганарыцца наша краіна, знаёмыя з народнымі традыцыямі, з прыродай роднага краю, гісторыяй свайго горада, яго знакамітымі мясцінамі, дзяржаўнымі сімваламі, ведаюць гiмн нашай краiны. Таму “Дзень патрыёта” пачаўся з выканання гімна нашымi выхаванцамi.

Дзеці з задавальненнем расказвалі пра сваю сям’ю, пра тых каго любяць і кім могуць ганарыцца. Затым удакладнілі свае веды пра абласныя гарады Беларусі, пасля чаго замацавалі ўменне складаць карту Беларусі з асобных частак у дыдактычнай гульнi “Карта Радзімы”. З задавальннем пагулялі яшчэ ў адну цікавую гульню – “Нашы продкі елі самі і гасцей частавалі”. Хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана не толькі разгледзець малюнкі са стравамі нашай нацыянальнай беларускай кухні, але і расказаць, якія з гэтых страў гатуюцца дома.

Былі праведзены гульні “Што схавана пад сурвэткай”, “Родная мова – мелодыя сэрца”. На прагулцы пагулялі ў рухомую гульню “Вянок”, мэтай якой з’яўляецца выхаванне пачуцця сяброўства і любові да матулі. У другой палове дня слухалi i чыталi на памяць вершы пра нашу родную мову, мір і Радзіму.

 

Ала ДАНІЛЬЧЫК,
выхавальнiк
Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий