Кніжны “дождж” з любімых кніг

- 9:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Традыцыйна ў канцы сакавіка ў Асінаўшчызненскім яслях-садзе – пачатковай школе Смаргонскага раёна праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

Мэта тыдня – стварыць умовы для развіцця пазнаваўчай цікавасці і чытацкай актыўнасці навучэнцаў, садзейнічаць выхаванню любові да кнігі і чытання.

З навучэнцамі першага і другога класаў была праведзена літаратурная гульня-падарожжа “Кніжны “дождж” з любімых кніг”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся на дзве каманды: “Бураціна” і “Карлсан”. У час размінкі ўдзельнікі адказвалі на пытанні. Потым па апісанні адгадвалі казачныя прадметы, якія ляжалі ў чароўнай шкатулцы. Пасля да дзяцей завітаў паштальён Печкін і прынёс тэлеграмы ад казачных герояў – удзельнікам падарожжа трэба было прачытаць тэлеграму і назваць героя, які яе прыслаў. Баба-Яга загадвала дзецям цікавыя загадкі. А ў час казачнага калейдаскопа ўдзельнікі кожнай каманды па чарзе выцягвалі з капелюша пытанні і, калі давалі правільны адказ, то папаўнялі скарбонку сваёй каманды дадатковым жэтонам.

Скончылася падарожжа заданнем “Дапоўні імя казачнага героя”. Дзеці не толькі ўспомнілі любімыя казкі, але і навучыліся дабру ў герояў кніг.

І настаўнікі, і навучэнцы атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Самым важным момантам быў падлік жэтонаў, якія назбірала кожная каманда ў падарожжы. Перамагла каманда “Бураціна”. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі. Акрамя гэтага, у кожнай камандзе адзначылі самых лепшых чытачоў, якія таксама атрымалі ўзнагароды.

 

Марына КЛУНДУК, Наталля ПАРЖОН,
настаўнікі пачатковых класаў
Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
 Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий