- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

З павагай да кнігі

 

У яслях-садзе № 14 Смаргоні вядзецца мэтанакіраваная праца па выхаванні ў дзяцей любові і павагі да кнігі. З гэтай мэтай ва ўстанове быў праведзены тыдзень дзіцячай кнігі.

Любоў да кнігі зараджаецца з маленства. Далучаючы маленькага чалавека да кнігі, мы выхоўваем павагу да яе. З ранняга ўзросту патрэбна вучыць дзіця, як правільна трымаць кнігу, перагортваць яе старонкі, помніць назву і аўтара. З самага маленства дзецям неабходна чытаць як мага больш кніг. Вельмі важна, каб дзіця палюбіла гэты занятак. Менавіта з казак, калыханак немаўля пачынае разумець прыгажосць мовы і даведаецца, колькі патаемнага схавана пад вокладкай кнігі: таямнічы свет прыгод, прыгажосць прыроды, мужныя героі жывуць на яе старонках.

Першае знаёмства з кнігай пачынаецца ў сям’і. Таму ў нашай установе надаецца вялікая ўвага далучэнню як выхаванцаў, так і бацькоў да кнігі. Чытаючы сумесна з бацькамі, дзіця развівае памяць, уяўленне, узбагачае слоўнікавы запас.  

У межах правядзення тыдня дзіцячай кнігі прайшлі віктарыны, заняткі, працавалі кніжныя майстэрні. Бацькі старшых груп правялі акцыю “Кожнаму дзіцяці – кніга”. У групах былі арганізваны выставы кніг. 

У групах працуюць пераносныя бібліятэкі для бацькоў, дзе яны на свой густ могуць выбраць кнігу, якая ім спадабалася. Выхавальнікі дашкольнай установы падбіраюць кнігі згодна з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Нашы выхаванцы наведаліся ў гарадскую бібліятэку № 2, дзе супрацоўнікі пазнаёмілі іх з кніжнымі навінкамі і паказалі невялікую тэатралізаваную пастанову.

Так мы зрабілі адзін невялікі, але значны крок да выхавання ў дзяцей любові да кнігі.

 

Таццяна КАЗАК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 14 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий