Паспяховы ўдзел педагогаў у спартакіядзе

- 12:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

30 і 31 сакавіка адбылася раённая спартакіяда сярод работнікаў сістэмы адукацыі, у якой прымала ўдзел і сярэдняя школа № 1 Смаргоні.

Па ўмовах Палажэння да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаліся каманды па відах спорту з адной ці дзвюх гарадскіх устаноў адукацыі. У мэтах дасягнення годных вынікаў было вырашана аб’яднацца з суседзямі – калегамі з гімназіі Смаргоні. І недарэмна. Па выніках спартакіяды наша аб’яднаная каманда заняла 2-ое агульнакаманднае месца!

Самыя спартыўныя педагогі спаборнічалі ў дзевяці відах спорту: валейбол, гіравы спорт, дартс, лёгкаатлетычны крос, настольны тэніс, плаванне, стральба, міні-футбол, більярд.

Па асобных відах спорту ў нас наступныя вынікі: 1-е месца ў лёгкаатлетычным кросе і настольным тэнісе, 3-е месца ў спаборніцтвах па гіравым спорце, плаванні, валейболе і міні-футболе.

Супрацоўнікі нашай школы паказалі высокія вынікі і сталі пераможцамі ў прадстаўленых дысцыплінах.

Так, Вольга Аўгусціновіч заняла 1-е месца ў лёгкаатлетычным кросе, такі ж вынік ў гэтым спаборніцтве ў Віталя Лукашэвіча, а таксама 2-е месца ў міні-футболе і 3-е – у валейболе. Дзмітрый Арцёменка пакінуў за сабой 1-е месца ў плаванні, 2-е – у гіравым спорце і міні-футболе, 3-е – у валейболе. 2-е месца ў міні-футболе і ў мяне, аўтара гэтага паведамлення. Важкі ўклад у дасягненне добрага выніку – 13 ачкоў у агульную скарбонку – унёс Уладзімір Руткоўскі.

 

Тэрэза КЛАЧКЕВІЧ,
настаўнік фізічнай культуры і спорту
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий