Да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Засвяціся ў цемры” далучыліся выхавальнікі, бацькі і дзеці спецыяльнай групы для дзяцей з ЦПМ Нягневіцкага ясляў-сада Навагрудскага раёна.
Не сакрэт, што цёмная дарога небяспечная і поўная нечаканасцей, тым больш, для пешаходаў-дзяцей. Немалаважным фактам для зніжэння аварыйнасці ў цёмны час сутак з’яўляецца выкарыстанне пешаходамі святлоадбівальных элементаў на вопратцы.
Каб замацаваць і ўзбагаціць веды дзяцей пра прызначэнне святлоадбівальных элементаў, замацаваць элементарныя веды пра правілы дарожнага руху, з выхаванцамі былі праведзены гутаркі “Святлоадбівальнік –навошта ты нам?”, “Правілы для пешаходаў”. Выхавальнікі чыталі дзецям вершы пра святлоадбівальнікі “Мне мама купіла простую цацку”, “Цуда-светлячок”, “Мама флікер мне купіла”, “Калі сонейка не свеціць”; разам абмяркоўвалі казку Віктара Кудлачова “Страчаны флікер”. А пасля дзеці паказалі, якія святлоадбівальнікі ў іх ёсць на вопратцы.
Педагогамі былі зроблены буклеты для бацькоў “Увага, флікер!”, “Флікер ратуе жыццё” і агітацыйныя лісты “Святлоадбівальныя элементы як прафілактыка ДТЗ”.
Спадзяёмся, што праведзеная акцыя дапамагла звярнуць увагу бацькоў на адказнае выкананне правілаў дарожнага руху, на неабходнасць нашэння святлоадбівальных элементаў на дзіцячай вопратцы з мэтай забеспячэння бяспекі сваіх дзяцей.
Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна