- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Скажам бяспецы – ТАК!

 

У Мастоўскім раёне прайшла акцыя “Дні бяспекі. Увага ўсім!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны. У рамках гэтай акцыі ў 4 “А” класе сярэдняй школы № 2 Мастоў адбыўся конкурс плакатаў “Скажам бяспецы – ТАК!» і класная гадзіна “Урокі бяспекі”.

На сваіх плакатах вучні адлюстравалі, якія правілы бяспекі трэба выконваць і якія сітуацыі патрабуюць ад іх асаблівай увагі і асцярожнасці. Вучні загадзя падзяліліся на мікрагрупы і прадстаўлялі аднакласнікам матэрыялы з часопісаў па правілах бяспечных паводзін. Класная гадзіна, праведзеная ў форме прэзентацыі, дала дзецям магчымасць праявіць самастойнасць, камунікатыўнасць, узаемапавагу, талерантнасць.  

Праз класныя гадзіны, інтэрактыўныя, ролевыя, сюжэтныя гульні, конкурсы малюнкаў, удзел у рэспубліканскім конкурсе “Ратавальнікі вачыма дзяцей”, агляд часопіса “Юны выратавальнік” адбываецца навучанне школьнікаў правілам бяспечных паводзін.

У працэсе ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці неабходна фарміраваць у свядомасці навучэнцаў абвостранае пачуццё асабістай і калектыўнай бяспекі, прывіваць навыкі ў распазнанні і ацэнцы небяспекі, а таксама бяспечных паводзін дома, у школе, на вуліцы.

 

Жанна ЦІЦЯНКОВА
класны кіраўнік 4 “А” класа
сярэдняй школы № 2 Мастоў

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий