- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

130 тысяч саджанцаў

 

Вучні і педагогі Жукоўшчынскага дзіцячага сада – базавай школы Дзятлаўскага раёна актыўна ўключыліся ў правядзенне рэспубліканскай дабравольнай акцыі “Тыдзень лесу – 2021”.

На працягу тыдня ў класных калектывах праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы: тэматычныя класныя гадзіны “Рэдкія і ахоўныя віды раслін і жывёл лесу”, “Лес – наша багацце”, а таксама ЭКА-SLEM “Пасадзі дрэва – дыхай разам з планетай”, у час якога вучнямі 5–7-х класаў на прышкольнай тэрыторыі былі пасаджаны маладыя бярозкі. Для вучняў пачатковых класаў цікава і займальна прайшоў ЭКА-квест “Патаемнымі сцежкамі роднай прыроды”. А ў шосты школьны дзень была арганізаваны акцыя “Хто, калі не мы!” па добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі і алей Жукоўшчынскага парку.

Самы актыўны ўдзел прынялі вучні 8–9-х класаў, педагогі і работнікі школы ў пасадцы лесу ў Ахонаўскім лясніцтве. Садзіць маладыя сасонкі і бярозкі пачалі яшчэ на вясновых канікулах, і сёння ўжо на плошчы 17 га пасаджана 130 тысяч саджанцаў. І хоць пасаджаныя намі дрэўцы, як паведамілі нам леснікі, стануць сапраўдным лесам толькі праз 80 гадоў, мы кожны дзень працуем зладжана і з добрым настроем, таму што сёння захоўваем і зберагаем лес для нашых нашчадкаў.

 

Марына АНТАНОВІЧ,
класны кіраўнік 9-га класа
Жукоўшчынскага дзіцячага сада – базавай школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий