- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Экалагічная акцыя як адна з форм выхавання вучняў

 

У рамках заняткаў факультатыўнага курсу “Зялёныя школы” у 6-м класе Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна была праведзена акцыя “Чысты лес – 2021”.

Выхаванне не павінна абмяжоўвацца рамкамі ўстановы, тым больш экалагічнае выхаванне, якое дазваляе настаўніку прыцягваць самыя разнастайныя формы і метады работы з вучнямі. Найбольш важныя такія формы і метады працы з дзецьмі, якія дазваляюць ажыццяўляць экалагічнае выхаванне непасрэдна ў прыродным наваколлі.

Правядзенне экалагічнай акцыі дазваляе ў свабоднай форме, неназойліва ажыццяўляць маральна-экалагічнае выхаванне, фарміраваць у дзяцей адказныя адносіны да прыроды. У працэсе ўборкі невялікай тэрыторыі лесу ў навучэнцаў не толькі павышаецца ўзровень экалагічных ведаў, але і ў значнай ступені змяняецца сістэма поглядаў у адносінах да навакольнага асяроддзя, усвядомленасць учынкаў, асабліва звыклых, штодзённых.

У сучаснай карціне свету навучэнца прадстаўленні пра экалогію ў аснове сваёй кніжныя і не выклікаюць эмацыянальнага водгуку. А калі дзіця праводзіць шмат часу ў прыродным асяроддзі і эмацыянальна рэагуе на забруджванне лясных стаянак, то ў хуткім часе і адносіны яго мяняюцца.

Спадзяюся, што такія адносіны да прыроды ўнутрана змяняюць пазіцыю са “спажыўца” на “стваральніка”, што з’яўляецца найважнейшай прыметай адказнага экалагічнага станаўлення чалавека.

 

Таццяна ДАМУЦЬ,
настаўнік біялогіі і хіміі
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий