- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Спаборніцтвы мнагаборцаў

 

7 красавіка лепшыя навучэнцы, пераможцы школьнага этапу круглагадовай спартакіяды школьнікаў сабраліся на базе Воранаўскай сярэдняй школы з мэтай выяўлення лепшых спартсменаў раёна па мнагабор’і “Здароўе”.

Чалавека трэба прывучаць да здаровага ладу жыцця з дзяцінства і правядзенне спартыўных спаборніцтваў спрыяе рашэнню гэтай задачы.

Вялікую цікавасць у школьнікаў выклікае спаборніцтва сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па зімовым (летнім) мнагабор’і “Здароўе” для навучэнцаў 5–11 класаў. Пры падвядзенні вынікаў вызначаюцца прызёры ў кожным класе, асобна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак.

Юнакі і дзяўчаты, якія сабраліся ў Воранаўскай школе, спаборнічалі ў пяці відах: скачках у даўжыню з месца, бегу, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, сілавых практыкаваннях на перакладзіне і ва ўпоры лежачы. Нягледзячы на халоднае надвор’е, вучні імкнуліся паказаць лепшыя вынікі.

Ужо сёння кожны з іх ставіць перад сабой высокія мэты. У Пагародненскай сярэдняй школе ёсць выдатны прыклад для пераймання – Анастасія Ненартавіч. Насця ўжо два гады з’яўляецца членам зборнай каманды вобласці, выступала на рэспубліканскіх спаборніцтвах. У 2020 і 2021 годзе выхаванка Пагародненскай школы была прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў па зімовым мнагабор’і “Здароўе” і атрымала тры дыпломы.

Пажадаем нашым школьнікам новых перамог і вяршыняў!

 

Рэгіна ФРАНСКЕВІЧ,
метадыст
Воранаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий