І сніцца нам не рокат касмадрома..

- 19:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

12 красавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень касманаўтыкі. З гэтай нагоды у 3-м класе Клайшанскай базавай школы прайшло класнае мерапрыемства “І сніцца нам не рокат касмадрома”.

У гэты дзень у 1961 годзе нашу планету ўразіла нечаканая вестка: “Чалавек у космасе!” Мара людзей пра палёт у космас спраўдзілася. Красавіцкай раніцай на караблі “Усход–1” першы касманаўт Юрый Гагарын здзейсніў палёт у космас. Так пачаўся час касмічных ракет, спадарожнікаў, месяцаходаў.

Мерапрыемства пачалося з “касмічнай эстафеты”, дзе трэцякласнікі праявілі знаходлівасць і свае лідэрскія якасці, паказалі высокую хуткасць рэакцыі. Асаблівая ўвага была звернута на асноўныя падзеі жыцця першага касманаўта Юрыя Гагарына. Дзеці з задавальненнем глядзелі прэзентацыю пра яго дзяцінства і юнацтва, поспехі і дасягненні, а потым распавялі пра свае мары, прачыталі вершы.

Усе дзеці засталіся вельмі задаволеныя, яны даведаліся шмат новага, а таксама весела і цікава правялі час. Веды, атрыманыя на пазакласным мерапрыемстве, дзеці замацавалі калектыўнай працай “Планеты касмічнай прасторы”.

Кожнае дзіця змагло прыняць удзел у мерапрыемстве, а дзякуючы сваім ведам, кемлівасці, уменням, навыкам, здольнасцям праявіць сябе. Малайцы! Хто ведае, можа сярод хлапчукоў і дзяўчынак, якія сёння сядзяць за школьнай партай, знаходзяцца менавіта тыя, каму трэба будзе развіваць нашу касманаўтыку далей? Пажадаем ім поспехаў!

 

Крысціна ІОДКА,
класны кіраўнік 3-га класа

Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий