10 красавіка “здаровая субота” сабрала ў спартыўнай зале сярэдняй школы № 1 Смаргоні тры выдатныя каманды: каманду настаўнікаў, каманду бацькоў і каманду вучняў.
Спартсмены спаборнічалі ў рухомых эстафетах, баскетболе і валейболе. Кожная з каманд выкладвалася на сто працэнтаў: настаўнікі павінны былі падтрымаць аўтарытэт у вачах вучняў, бацькі – быць прыкладам сваім дзецям, ну а хлопцы і дзяўчаты – паказаць дарослым, што яны самыя спрытныя, моцныя і спартыўныя. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам, бо яны падарылі ўсім зарад бадзёрасці і добры настрой!
Па выніках сустрэчы месцы размеркаваліся наступным чынам: каманда настаўнікаў заняла 1-е месца, каманда навучэнцаў – 2-е месца, 3-е месца – у каманды бацькоў. Як бы ні размеркаваліся месцы, усё роўна перамагло сяброўства!
Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні