Тыдзень гульні

- 19:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Тыдзень гульні прайшоў у дзіцячым садзе № 10 Навагрудка. Яго мэтай было прыцягненне дзяцей да разнастайных відаў гульнявой дзейнасці, паглыбленне іх ведаў пра некаторыя гульні і цацкі, а таксама ўключэнне бацькоў у абмеркаванне пытанняў стварэння ўмоў для развіцця гульні ў хатніх умовах.

Гульня – што можа быць цікавей і больш значным для дзіцяці? У гульні больш чым у якой-небудзь іншай дзейнасці дзіця можа праявіць самастойнасць і незалежнасць, рэалізаваць свае жаданні і інтарэсы. У гульні развіваецца ініцыятыва, уменне выяўляць свае здольнасці, прымаць рашэнні.

Цэлы тыдзень дзеці даведваліся шмат новага. Выхавальнікі распавядалі малым гісторыю цацак, чыталі і развучвалі з выхаванцамі вершы пра цацкі. Дзеці гулялі ў сюжэтна-ролевыя і будаўнічыя гульні, настольна-друкаваныя і дыдактычныя гульні.

У працэсе тэматычнага тыдня ў дзяцей сфарміраваліся беражлівыя адносіны да цацак. Дзеці праявілі творчы падыход у прадуктыўных відах дзейнасці. Праца дапамагла ў развіцці камунікатыўных навыкаў дзяцей. Бацькі выхаванцаў з цікавасцю, клопатам і адказнасцю падышлі да пытанняў выхавання і развіцця дзяцей. Дзякуючы супрацоўніцтву і сумеснай творчасці выхавальнікаў, дзяцей і бацькоў, нам удалося дасягнуць вызначанай мэты.

Педагогам і бацькам заўсёды варта памятаць, што менавіта гульня, па меркаванні псіхолагаў, з’яўляецца вядучым відам дзейнасці дашкольнікаў, а таму дарослым важна гуляць разам з дзецьмі.

 

Алена ШЫРАЕВА,
выхавальнік
ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий