Моладзь за здаровы лад жыцця

- 6:33ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

“Моладзь выбірае здаровы лад жыцця”, – пад такім дэвізам у Дзятлава прайшоў выязны прафілактычны марафон дэпутатаў Маладзёжнага парламента “Моладзь у рытме здаровага ладу жыцця” у рамках антынаркатычнай акцыі “Місія жыць!”. Навагрудскі раён на марафоне прадстаўлялі члены антынаркатычнага атрада “СпаНаД” Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.

Маладыя людзі з’ехаліся з розных раёнаў Гродзенскай вобласці, каб абмеркаваць праблемы наркаманіі і іншых шкодных звычак сярод моладзі.

Членаў марафону віталі старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А.С.Бараноўскі, старшыня камісіі па навуцы, адукацыі і культуры Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Д.У.Мішура, каардынатар дзейнасці Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў Т.В.Васюкевіч. Госці адзначылі, што моладзь Гродзеншчыны – гэта будучыня рэгіёну, і прыемна бачыць, што сённяшнія школьнікі неабыякавыя да будучыні сваёй малой радзімы.

Вучні здзейснілі віртуальную аглядную міні-экскурсію “Дзятлаўскі раён: учора, сёння, заўтра”, пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі Дзятлаўшчыны.

Хлопцы і дзяўчаты з вялікім энтузіязмам прынялі ўдзел у хакатоне ідэй “Пул маладзёжных ініцыятыў”, у якім за пэўны прамежак часу неабходна было распрацаваць і творча абараніць свой праект, стартап, у сферы здаровага ладу жыцця. Удзельнікі марафону праявілі ўсю сваю крэатыўнасць, талент, неардынарнасць мыслення ў распрацоўцы праектаў.

Фінальным этапам марафону стала правядзенне акцыі “Стагоддзе без наркотыкаў!”, падчас якой былі распаўсюджаныя лістоўкі сярод жыхароў Дзятлава.

А самае галоўнае – падлеткі змаглі пазнаёміцца, пагутарыць, падзяліцца сваім вопытам, набыць новыя веды і новых сяброў.

 

Алена КРАСКОЎСКАЯ,
педагог сацыяльны
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий