Свет захапленняў

- 15:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Смаргонскім раёне ў дыстанцыйнай форме прайшоў фестываль творчасці для дзяцей-інвалідаў і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя “Свет маіх захапленняў”. 15 навучэнцаў з розных устаноў адукацыі прадэманстравалі свае таленты і здольнасці: спявалі, танчылі, малявалі, стваралі вырабы.

Пераглядаючы матэрыялы фэстывалю, не перастаеш здзіўляцца майстэрству і фантазіі ўдзельнікаў. Вялікая ўдзячнасць педагогам, якія дапамаглі выбраць дзецям заняткі, зрабіць іх жыццё больш разнастайным і цікавым.

Смаргонская раённая грамадская арганізацыя “Беларускі дзіцячы фонд” набыла для ўсіх удзельнікаў фестывалю прызы: наборы для творчасці і канцылярскія тавары, якія дапамогуць дзецям і ў далейшым дэманстраваць навакольным часцінку свайго ўнутранага свету.

Асабліва навучэнцам прыемна было атрымліваць прызы і дыпломы пад воплескі і захапленне аднакласнікаў. На абласным фестывалі наш раён прадставіць вучаніца сярэдняй школы № 3, актыўная ўдзельніца гуртка “Дамавічок”.

 

Ларыса ТАТАРЫНАВА
дырэктар
Смаргонскага раённага аддзялення
грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”
Фота з архіву Смаргонскага ЦТДіМ і ЦКРНіР

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий