Настаўнік: выбар ці прызванне?

- 15:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У шосты школьны дзень сярод вучняў 9–11-х класаў Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна адбылася сустрэча з цікавымі людзьмі “Настаўнік: выбар або прызнанне”.

На сустрэчы прысутнічалі настаўнік пачатковых класаў Тамара Куджма, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Анастасія Грыгор’ева, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Шымко, ветэран педагагічнай працы Анфіса Шкарпета.

Сустрэча прайшла ў форме гульні, з выкарыстаннем відэарэпартажаў. Вучні высвятлялі ўсе за і супраць выбара прафесіі настаўніка. У ходзе гульні “Судовае пасяджэнне” старшакласнікі падзяліліся на дзве каманды: “Абвінаваўцы”, якія адшуквалі і агучвалі мінусы прафесіі, і “Адвакаты”, якія адзначалі плюсы. У ролі суддзі выступіла ветэран педагагічнай працы А.Ю.Шкарпета.

Закончылася сустрэча адкрытым мікрафонам, падчас якога вучні задавалі пытанні гасцям. Хочацца верыць, што гэта цікавая сустрэча для кагосьці стане стымулам выбару прафесіі педагога.

 

Ірына НЕСЦЕР,
класны кіраўнік 10-га класа,
выкладчык факультатыва “Прафесія маёй мары”
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий