- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дазволіць, нельга забараніць!  

 

У рамках метадычнага тыдня “ІКТ у адукацыйным працэсе як фактар эфектыўнага і якаснага навучання” навучэнцы 8-га класа Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Свіслацкага раёна прадэманстравалі шэраг функцый мабільнага тэлефона і гаджэтаў, якія можна эфектыўна прымяняць на ўроку геаграфіі.

Смартфоны і планшэты ўжо не выкрасліць з жыцця сучаснага падлетка. Наяўнасць мабільных тэлефонаў у вучняў часта выклікае негатыўную рэакцыю настаўнікаў. Можна іх забараніць… А можна дзейнічаць па-іншаму: дазволіць выкарыстоўваць як інструмент або дадатковы сродак у працэсе навучання.

На ўроку геаграфіі, узброіўшыся гаджэтамі, навучэнцы лёгка ўключыліся ў своеасаблівую квест-гульню па вывучэнні насельніцтва і палітычнай карты Южнай Амерыкі. Мабільны дадатак “Сканер QR-кода” дапамог навучэнцам атрымаць хуткі доступ да інтэрактыўных заданняў, відэароліка на YouTube і онлайн-тэстаў. Вынікам сумеснай дзейнасці стала стварэнне Google-прэзентацыі, якая дазволіла абагульніць атрыманыя веды.

Выкарыстанне смартфонаў на ўроку дабавіла азарту і ненадакучліва сфарміравала ўяўленні пра расавы і этнічны склад насельніцтва, дазволіла ўбачыць лагічныя сувязі паміж мінулым і сучасным народаў мацерыка, а таксама садзейнічала выхаванню самастойнасці і ўпэўненнасці ў сваіх магчымасцях.

Актыўна і на пазітыве прайшоў адкрыты ўрок, падчас якога стала зразумела, дзе паставіць коску ў выразе “Дазволіць нельга забараніць” у дачыненні да выкарыстання мабільных тэлефонаў на ўроку.

 

Наталля МЯЛІК,
настаўнік геаграфіі
Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий