Лепшыя знаўцы ПДР

- 17:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

26 красавіка ў сярэдняй школе № 1 Дзятлава прайшоў раённы злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 10 каманд школ раёна.

Творчыя здольнасці, тэарэтычныя веды і практычныя навыкі юных інспектараў дарожнага руху на розных тэматычных станцыях ацэньвала кампетэнтнае журы. Удзельнікі раённага злёту-конкурсу здавалі тэарэтычны экзамен па правілах дарожнага руху і аказанні першай медыцынскай дапамогі, паказвалі сваё майстэрства ў фігурным кіраванні веласіпедам, уражвалі членаў журы агітацыйна-мастацкім прадстаўленнем і тэматычнымі насценгазетамі.

У асабістым першынстве сярод юнакоў у намінацыі “Тэарэтычны экзамен па правілах дарожнага руху” сярэбраным прызёрам стаў Аляксандр Волкаў. У асабістым першынстве сярод дзяўчынак у намінацыі “Фігурнае кіраванне веласіпедам” хутка і па-майстэрску з усімі перашкодамі справілася Анастасія Жынко. У агітацыйна-мастацкім прадстаўленні наша каманда заняла 3-е месца. Адзначылі каманду і ў намінацыі “Лепшая тэматычная газета” – мы сталі бронзавымі прызёрамі. У аказанні першай медыцынскай дапамогі нашым юным інспектарам не было роўных – 1-е месца. Па выніках усіх пройдзеных выпрабаванняў у абсалютным заліку каманда Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна заняла 3-е месца!

 

Анастасія РАГОЙЖА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий