Выхаванцы ясляў-сада № 14 Смаргоні разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у мерапыемствах, прысвечаных Дню Перамогі. Мэтай мерапрыемстваў стала фарміраванне ў выхаванцаў пачуцця патрыятызму і гонару за гісторыю Айчыны.
9 мая – свята памяці. Вельмі важна выхоўваць у дзяцей нацыянальны гонар, павагу да ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра тыя гады назаўседы застанецца ў нашых сэрцах.
Традыцыйна, кожны год, выхаванцы ясляў-сада ўскладаюць кветкі да помніка землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. І гэты год не стаў выключэннем – выхаванцы старшай групы навялі парадак ля помніка і ўсклалі кветкі.
Аформлена выстава “Наша Перамога”, на якой размешчаны малюнкі дзяцей і іх бацькоў, прысвечаныя Дню Перамогі. Вялікую цікавасць выклікае фотазона, аформленая да свята. Бацькі з вялікай ахватай фатаграфуюцца з дзеткамі.
Музычны кіраўнік С.І.Райбе падрыхтавала святочны канцэрт “ З падзякай за Перамогу”. Выхаванцы спявалі песні ваеннай тэматыкі, танцавалі, чыталі вершы, паказвалі міні-сцэнкі.
Дзякуючы праведзеным мерапрыемствам выхаванцы пачалі разумець, чаму мы з павагай адносімся да Дня Перамогі, чаму гэта радаснае свята са слязамі на вачах, чаму пра яго нельга забыць.
Таццяна ТАМАШЭВІЧ,
загадчык ясляў-сада № 14 Смаргоні