Ульяна Пратасевіч, навучэнка Беняконскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна, – сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку
3 мая ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. Ульяна Пратасевіч увайшла ў лік пераможцаў конкурсу, заваяваўшы 3-е месца.
Штогод Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў мэтах фарміравання экалагічнай культуры грамадзян, выхавання ў іх беражлівых адносін да прыроды, праводзіць рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. У конкурсе прымаюць удзел выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых групах: ад 3 да 5 гадоў; ад 6 да 10 гадоў.
У сакавіку аддзелам адукацыі Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта сумесна з Воранаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя былі падведзены вынікі першага этапу штогадовага рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. На конкурс былі прадастаўлены 128 работ з 25 устаноў агульнай сярэдняй, дашкольнай і дадатковай адукацыі раёна. Вызначаны работы-пераможцы, якія прадстаўлялі раён на другім, абласным этапе.
Гродзенскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя былі падведзены вынікі другога этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. Малюнак вучаніцы Беняконскай сярэдняй школы Ульяны Пратасевіч па выніках конкурсу заняў 1-е месца ва ўзроставай групе дзяцей ад 6 да 10 гадоў.
Элеанора УЛАДЫКОЎСКАЯ,
метадыст Воранаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінетам